Гэта першы выезд фестывалю ў рэгіёны. Плануецца 20−25 удзельнікаў з Гродна і Мінска. Падрабязнасці будуць вядомыя бліжэй да падзеі.

«Безумоўна, мы будзем набіраць мясцовых удзельнікаў. Вядома, няшмат устаноў гатовыя выступаць на падобных мерапрыемствах. У рэгіёнах наогул агульнахарч досыць слабы і такія трэнды даходзяць вельмі павольна. Таму асаблівых ставак на мясцовых удзельнікаў у вялікай колькасці мы не робім. Акрамя гэтага, мы павязем рабят з Мінска. Думаем, што 20−25 удзельнікаў мы збярэм», — паведаміў заснавальнік фестывалю Ягор Рытвінскі ў інтэрв'ю 34mag.net.

“Ставак на мясцовых удзельнікаў не робім”. Фестываль Vulitsa Ezha едзе ў Гродна

«З Гродна ўсё вельмі проста апынулася. Хутка знайшлі дыялог. Мы думалі, што будзе цяжэй, чым у Мінску, але, як аказалася, там сядзяць прагрэсіўныя хлопцы і падтрымліваюць добрыя ініцыятывы. Магчыма, яны бачаць у гэтым пэўны плюс як для мясцовых жыхароў, так і для горада, таму што ў рэгіёнах праходзіць не так шмат мерапрыемстваў».

Арганізатары кажуць, што самая вялікая праблема — гэта знайсці пляцоўку. Калі ў Гродне мерапрыемства пройдзе ўдала, плануецца пашырыць геаграфію і ахапіць іншыя рэгіёны.

Што гэта такое?

Vulitsa Ezha — гэта фестываль вулічнай ежы. Акрамя фудкорту, на фестывалі арганізоўваюць розныя актыўнасці, музычныя сцэны, маркет мясцовай ежы, hand made маркет, дзіцячую зону, лекторый і тэматычную зону. Усё для добрага і смачнага адпачынку.