На другі дзень фестывалю нацыянальных культур на вуліцах Гродна працавалі нацыянальныя падворкі, адкрылася больш за дзясятак розных сцэн, дзе жадаючыя маглі знайсці мерапрыемствы на свой густ.

Усяго ў цэнтры Гродна з самай раніцы было прадстаўлена 19 падворкаў 36 нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі. На кожным падворку гасцей фестываля знаёмілі з культурай і традыцыямі таго ці іншага народу.

[irp posts="67 048″ name="Музеі, кафэ і галерэя: у Гродне адкрыўся новы культурны цэнтр"]

Другі дзень фестывалю працягнецца да самага вечара. У 23:00 на Савецкай плошчы выступіць вядомы расійскі гурт «Банд'Эрос».

[irp posts="66 991″ name="У Гродне праходзіць фестываль нацыянальных культур"]

Трэці дзень фестывалю пройдзе на Аўгустоўскім канале.