Два месяцы ішла падрыхтоўка камяніцы па вуліцы Тэльмана, 4 для новага культурнага цэнтра «Фестывальны». Пад адным дахам размясціліся адразу два музеі, выставачная зала, сувенірная крама і кафэ.

На другім паверсе будынка адкрыліся залы гісторыі фестывалю нацыянальных культур. Там наведвальнікі могуць убачыць не толькі каштоўныя экспанаты прысвечаныя гісторыі свята, але таксама ўбачыць фотавыставу і на вялікім экране фільм пра фестываль. Там жа можна набыць сувеніры ад гродзенскіх майстроў.

На першым паверсе свой унікальны музей макетаў старога Гродна адкрыў краязнаўца Ігар Лапеха. Над экспанатамі гродзенец працаваў каля 10 гадоў. Там наведвальнікі могуць убачыць Гродна ад пачатку XII стагоддзя да савецкага перыяду — 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Паслухаць гісторыю Гродна там неўзабаве можна будзе на розных мовах.

[irp posts="67 069″ name="Фотарэпартаж: адчуй атмасферу фестывалю культур у Гродне"]

Побач з музеем Лапехі ў хуткім часе запрацуе кафэ. [irp posts="66 991″ name="У Гродне праходзіць фестываль нацыянальных культур"]