У адным з гродзенскіх шматпавярховікаў на вуліцы Перамогі жыхары вырашылі змяніць свой сумны пад’езд і запрасілі мастака, які за некалькі дзён размаляваў ўваход у дом.

«Да мяне звярнуўся адзін з жыхароў і прапанаваў упрыгожыць яго пад’езд, — распавядае мастак Максім Карповіч. — Спачатку я маляваў унутры пад’езда, а пасля запрасілі для прац звонку. За некалькі вечароў я зрабіў сваю працу, жыхары ацанілі і многія нават прасілі візітоўкі. Маляваў я простымі фарбамі. Тэматыка — гарадскі пейзаж».