Узгаранне на складах у былой ваеннай частцы па вуліцы Лідскай пачалося каля 11:40. На тушэнне пажару за некалькі хвілін прыехалі больш за 10 пажарных разлікаў.

Што стала прычынай пажару зараз высвятляць супрацоўнікі МНС. Сведкі кажуць, што гарэла безгаспадарная пабудова, якая знаходзіцца ў некалькіх метрах ад складоў.

Вядома, што частка складоў на вуліцы Лідскай належыць УЖРЭПу Кастрычніцкага раёна Гродна. Некаторыя склады здаюцца ў арэнду.

У выніку пажару ніхто не пацярпеў.

На Лідскай гарэлі склады. Дым быў бачны ў розных частках горада
На Лідскай гарэлі склады. Дым быў бачны ў розных частках горада