Узгаранне на складах у былой ваеннай частцы па вуліцы Лідскай пачалося каля 11:40. На тушэнне пажару за некалькі хвілін прыехалі больш за 10 пажарных разлікаў.
Што стала прычынай пажару зараз высвятляць супрацоўнікі МНС. Сведкі кажуць, што гарэла безгаспадарная пабудова, якая знаходзіцца ў некалькіх метрах ад складоў.
Вядома, што частка складоў на вуліцы Лідскай належыць УЖРЭПу Кастрычніцкага раёна Гродна. Некаторыя склады здаюцца ў арэнду.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў.