Першы рэйс у Турцыю ў сезоне 2018 адляцеў з аэрапорта Абухава каля Гродна 30 мая. У Анталію ляцяць 152 пасажыры, улічваючы дзяцей. Ужо праз 2,5 гадзіны яны будуць на месцы адпачынку.
Чартары ў балгарскі Бургас і турэцкую Анталію лётаюць з Гродна летам цягам апошніх некалькі гадоў. Boeing 737−300, які абслугоўвае гэтыя рэйсы, змяшчае 148 чалавек. Звычайна ён запоўнены цалкам.Як расказалі Hrodna.life пасажыры першага рэйсу, умовы ў гродзенскім аэрапорце цалкам добрыя: працуе міні-кавярня, можна ўпакаваць чамадан за 8 рублёў. Праўда, вада ў прыбіральні толькі халодная.