Апошнія вясновыя дні радуюць гродзенцаў гарачым надвор’ем. У аўторак 29 мая слупок тэрмометра ў рэгіёне падняўся да +28°C, такое ж надвор’е мае быць і ў наступны дзень. У гэтыя дні гродзенцы актыўна наведваюць пляжы, вадаёмы і гарадскія фантаны.
Ужо з чацвярга ў Гродне пачне халадаць і тэмпература паступова будзе зніжацца. Да выхадных тэмпература прагрэецца ў сярэднім да +20°C.
Нягледзячы на тое, што афіцыйна купальны сезон у Гродне адкрываецца 1 чэрвеня, на гарадскіх пляжах шматлюдна ўжо з сярэдзіны мая. Менавіта таму гарадскія службы падрыхтавалі пляжы да сезону значна раней.