Сцены Новага замка ў ноч на 1 чэрвеня ператвораць у велізарны экран. Праектары будуць трансляваць на фасад не плоскую карцінку, а сюжэт-гісторыю з трансфармацыямі, эфектамі і музыкай. Начное шоу каманда “Foton media” рыхтавала больш за 2,5 месяцы.
У пачатку шоу на сцены Новага замка выведуць словы “Сардэчна запрашаем!” на 35 мовах. Вядома, што ў шоу задзейнічаюць прыгожую дзяўчыну, зямны шар, нацыянальныя арнаменты, галоўныя архітэктурныя аб’екты Гродна і шмат музыкі, піша “Гродзенская праўда“.

– У нашым шоу фактычна кожны элемент вельмі сімвалічны. Напрыклад, мы адмыслова прамалявалі нацыянальныя арнаменты ўдзельнікаў фестывалю. Пачнем, безумоўна, з беларускага. Трэба разумець, што гэта не нейкая плоская карцінка на сценах. Гэта гісторыя, працятая знакамі і сюжэтамі. Будзе шмат трансфармацый, эфектаў, – распавядае арт-дырэктар “Foton media” Міхаіл Паповіч..
Каманда працуе з усімі дэталямі, улічваючы асаблівасці канструкцый будынка. Для стварэння паўнавартаснага і якаснага 3D-мэпінгу ім важны кожны сантыметр і выгіб будынка. Паводле распрацоўшчыкаў, аб’ект, на якім будзе транслявацца сюжэт, не павінен застацца толькі бэкграундам прадстаўлення – ён атрымае рэальную ролю ў шоу.

– Калі мы рыхтуем кантэнт да шоу, то вывучаем усе даступныя чарцяжы будынка. Разглядаем, аналізуем усе элементы і адлегласці. Напрыклад, як у выпадку з Новым замкам – будынак вельмі стары, праектнай дакументацыі фактычна няма. Мы тут амаль тыдзень усё аблазілі, вымяралі кожнае акно, – дадае арт-дырэктар.
Трансляваць усё будуць некалькі магутных праектараў. Кожны на 10 000 люмен. Шоу пачнецца ў двары Новага замка 1 чэрвеня ў дзень адкрыцця XII фестывалю нацыянальных культур пасля 23.00. Доўжыцца яно будзе прыкладна 8 хвілін. Да 3 гадзін шоу будзе паўтарацца кожныя 15 хвілін.

Серебро издавна славится своими прекрасными свойствами. К тому же прекрасно смотрится и украшает обладательницу такого изделия. приобрести изысканные серебряные украшения можно тут. Элегантные, женственные и утонченные изделия для тебя.