Выйграваючы ў першай чвэрці ў матчы з “Рысямі” гродзенцы здолелі выпусціць перавагу над супернікам і прайгралі ў выніку з лікам 36:12. Матч праходзіў у Віцебску 26 мая.
Параза ад “Рысяў” стала другой запар у чэмпіянаце Беларусі для гродзенскай каманды. Пасля двух тураў у чэмпіянаце “Варвары” размясціліся на апошнім месцы ў турнірнай табліцы.



