Горад

Драўляныя героі «Белых рос» з’явіліся на месцы знесенай вёскі

Фядос і Цімафей, вяскоўцы з фільма «Белыя росы», а таксама іх сабака Валет з’явіліся у канцы мая на Дзевятоўцы. У 1983 годзе тут здымалі гэты знакаміты фільм. Па сюжэту, вёска там адступала пад націскам горада. Зараз лёс кінавёскі паўтарае і сапраўдная. На месцы апошніх драўляных дамкоў зараз растуць панэльныя шматпавярховікі.

Драўляныя фігуры маюць знешняе падабенства да актораў, што выконвалі галоўныя ролі ў кіно — Усевалада Санаева і Барыса Новікава. Паказаная сцэна, дзе героі «лячыліся» цёшчынай настойкай, а Валет «радаваўся жыццю», таксама лёгка ўзгадваецца.

Гараджанам скульптура у асноўным падабаецца. Адны ўзгадваюць фільм, іншыя цешацца, што на ўскрайку горада таксама з’яўляюцца культурныя аб’екты.


Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай


youtu.be/9TjDKKQDy3g

Самі героі стаяць спіной і да навабуда, і да астаткаў разбуранай вёскі. Яны і большасць людзей на блізкім прыпынку, яны ўзіраюцца ў перакрыжаванне, адкуль на Дзевятоўку скіроўваецца грамадскі транспарт.


«Не будзе гэтых дамоў і не будзе „Белых рос“». На Дзевятоўцы зносяць апошнія дамы легендарнай вёскі


Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025