Дадаць навіну
Субота, 23 чэрвеня 2018, 19:31

«Каб паставіць помнік трэба прайсці ўсе кругі пекла». У Гродне прынялі помнік Давыду Гарадзенскаму

Спецыяльная камісія Міністэрства культуры разам з кіраўніцтвам горада 25 мая прымала помнік Давыду Гарадзенскаму. Працу скульптара Сяргея Аганава адобрылі адзінагалосна і цяпер горад чакае яе афіцыйнага адкрыцця.

Помнік палкаводцу ўсталявалі на скрыжаванні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай. Гэта месца абралі гарадскія ўлады перад правядзеннем эскізнага конкурсу.

Чытайце яшчэ:  Фотафакт: Каля гродзенскіх замкаў усталявалі помнік Давыду Гарадзенскаму

Усталяваць помнік — няпроста

Усталяваць імянную скульптуру ў Беларусі не так ужо і проста. Не заўсёды вырашаюць грошы, бо шмат часу сыходзіць на ўзгадненне і праходжанне розных інстанцый. У Гродне пытанне з помнікам Давыду Гарадзенскаму здолелі вырашыць за два гады.

«Майстар Сяргей Аганаў зрабіў выдатную працу, мы вельмі задаволеныя. — распавядае спонсар помніка Анатоль Карабач. — Я ніколі не спыняюся і ў мяне зараз шмат іншых праектаў. Нешта заканчваю, нешта пачынаю.

Каб паставіць імянны помнік у Беларусі, трэба прайсці па ўсіх кругах пекла і гэта яшчэ добра, што ў Гродзенскім выканкаме я знайшоў спецыяліста Наталлю Пасюту, якая дапамагала мне ва ўсіх пытаннях і працэдурах. Інакш было б вельмі складана нешта вырашыць".

Чытайце яшчэ:  Мецэнат помніка Давыду Гарадзенскаму: «Я спадзяюся, што з мяне возьмуць прыклад іншыя»

Камісія абмяркоўвае помнік

Герояў хапае, а грошай на помнікі - не

Гарадскія ўлады ў Гродне зацікаўлены ў новых помніках, разумеюць складаную працэдуру праходжання ўсіх камісій і саветаў на рэспубліканскім узроўні, таму гатовыя дапамагаць мецэнатам.

Сёння ў Гродне абрана 18 асобаў, якіх можна ўвекавечыць. Праўда, сродкаў у бюджэце на гэта няма.

«Такая ідэя ў Гродне была вельмі даўно — увекавечыць Давыда Гарадзенскага. Помнік афіцыйна адкрыюць у першы дзень фестывалю нацыянальных культур», — сказаў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён падзякаваў ідэйным натхняльнікаму, спонсару і ўсім, хто ўдзельнічаў у стварэнні помніка.

Помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне
Прадстаўнікі Міністэрства культуры адзначылі, што ў Беларусі ўсё яшчэ вельмі мала помнікаў нацыянальным героям. Маўляў, зараз народ праходзіць этап усведамлення сябе як нацыі і выбару сабе гістарычных герояў. Менавіта таму і працэдура ўзгаднення такая складаная. У бліжэйшы спрашчаць яе не плануецца.


На сегодняшний день установить сейф у себя дома может каждый, кто в этом нуждается. Вы можете купить сейф в интернет магазине «Сейфплюс». Широкий выбор сейфов по приемлемой стоимости.


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: