Спецыяльная камісія Міністэрства культуры разам з кіраўніцтвам горада 25 мая прымала помнік Давыду Гарадзенскаму. Працу скульптара Сяргея Аганава адобрылі адзінагалосна і цяпер горад чакае яе афіцыйнага адкрыцця.
Помнік палкаводцу ўсталявалі на скрыжаванні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай. Гэта месца абралі гарадскія ўлады перад правядзеннем эскізнага конкурсу.
[irp posts="65 244″ name="Фотафакт: Каля гродзенскіх замкаў усталявалі помнік Давыду Гарадзенскаму"]
Усталяваць помнік — няпроста
Усталяваць імянную скульптуру ў Беларусі не так ужо і проста. Не заўсёды вырашаюць грошы, бо шмат часу сыходзіць на ўзгадненне і праходжанне розных інстанцый. У Гродне пытанне з помнікам Давыду Гарадзенскаму здолелі вырашыць за два гады.
«Майстар Сяргей Аганаў зрабіў выдатную працу, мы вельмі задаволеныя. — распавядае спонсар помніка Анатоль Карабач. — Я ніколі не спыняюся і ў мяне зараз шмат іншых праектаў. Нешта заканчваю, нешта пачынаю.
Каб паставіць імянны помнік у Беларусі, трэба прайсці па ўсіх кругах пекла і гэта яшчэ добра, што ў Гродзенскім выканкаме я знайшоў спецыяліста Наталлю Пасюту, якая дапамагала мне ва ўсіх пытаннях і працэдурах. Інакш было б вельмі складана нешта вырашыць".
[irp posts="14 905″ name="Мецэнат помніка Давыду Гарадзенскаму: «Я спадзяюся, што з мяне возьмуць прыклад іншыя""]
Герояў хапае, а грошай на помнікі - не
Гарадскія ўлады ў Гродне зацікаўлены ў новых помніках, разумеюць складаную працэдуру праходжання ўсіх камісій і саветаў на рэспубліканскім узроўні, таму гатовыя дапамагаць мецэнатам.
Сёння ў Гродне абрана 18 асобаў, якіх можна ўвекавечыць. Праўда, сродкаў у бюджэце на гэта няма.
«Такая ідэя ў Гродне была вельмі даўно — увекавечыць Давыда Гарадзенскага. Помнік афіцыйна адкрыюць у першы дзень фестывалю нацыянальных культур», — сказаў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён падзякаваў ідэйным натхняльнікаму, спонсару і ўсім, хто ўдзельнічаў у стварэнні помніка.
На сегодняшний день установить сейф у себя дома может каждый, кто в этом нуждается. Вы можете купить сейф в интернет магазине «Сейфплюс». Широкий выбор сейфов по приемлемой стоимости.