На вуліцы Дамброўскага з акна шматпавярховіка выпаў чатырохгадовы хлопчык. Яго маці ў той час выпівала.

Вечарам 24 мая жанчына пайшла з сынам у госці да знаёмых. Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Высветлілася, што каля паловы на дзесятую вечара дзіця знаходзілася каля акна.

Хлопчык змог адкрыць створкі і выпаў з трэцяга паверху шматпавярховіка. Упаў на цэмент, атрымаў цяжкія траўмы галавы і брушной поласці. Зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі. У крыві маці хлопчыка было 2,6 праміле алкаголю, паведамляе СК.

Следчыя ўстанавілі, што бацькі хлопчыка злоўжываюць спіртнымі напоямі, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў стане алкагольнага ап’янення. Бацька знаходзіцца на лячэнні ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.