«Засталося размаляваць і будзем ставіць нашу прыгажуню», — кажа бізнэсовец Генадзь Бергер. З 26 мая гродзенцы і госці горада на ўездзе з боку трасы М6 будуць бачыць трохметровую скульптуру беларускай жанчыны.
Падарунак напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур бізнесмен рыхтуе разам са сваімі майстрамі ўжо два месяцы. Cкульптура зроблена са штучнага каменя і важыць каля 120 кг.
«Ідэя паставіць на ўездзе ў горад статую жанчыны з нацыянальнай сімволікай з’явілася ў гарадскіх службаў, — распавядае Генадзь Бергер. — З дрэва яна б хутка страціла выгляд, а рабіць з бетону ніхто не захацеў. Звярнуліся да мяне, бо ведалі, што я займаюся дэкаратыўнымі вазонамі, якія раблю са штучнага каменя. Доўга не думаючы, мы ўзяліся за хлопцамі за гэтую працу. Спачатку рабілі скульптуру з дрэва, а пасля з яе зрабілі форму і адлівалі».
Прататыпам для скульптуры павінен быў паслужыць фотаздымак беларускай дзяўчыны ў нацыянальным адзенні, але з-за недахопу часу майстры вырашылі крыху змяніць праект.
Дызайнеры прапанавалі зрабіць скульптуру паводле фатаграфіі, але выканаць гэта за кароткі час было проста нерэальна. Галоўная задача стаяла — паспець да фестывалю. Зараз скульптуру размалёўваюць у нацыянальную сімволіку. Перад устаноўкай яе яшчэ пакрыюць спецыяльным лакам.
«Хочацца верыць, што жанчына, якую мы назвалі Алеся, як у той вядомай нашай песні, прастаіць дзясяткі гадоў», — дадаў бізнесовец.
Скульптуру плануюць усталяваць на ўездзе ў Гродна з боку трасы М6. Рост Алесі будзе складаць 3 метра.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…