Горад

У цэнтры Гродна ўсталёўваюць інфармацыйна-навігацыйныя стэнды для турыстаў

На аўтавакзале, вуліцы Маладзёжнай і стадыёне «Нёман» 22 мая пачалі ўсталёўваць новыя мадэрнізаваныя інфармацыйна-навігацыйныя стэнды для турыстаў. Такая навінка дапаможа гасцям горада лепш арыентавацца ў пэўнай яго частцы.

Першы пілотны стэнд з’явіўся на вуліцы Ажэшкі яшчэ восенню 2017 года. За некалькі месяцаў у аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама дапрацавалі інфармацыю на стэндах, змянілі трохі дызайн, а таксама дадалі да англійскай і беларускай моў яшчэ і кітайскую.

Усяго па горадзе ў 2018 годзе плануюць устанавіць 12 інфармацыйна-навігацыйных стэндаў. На іх будзе інфармацыя пра важныя для турыста месцы крокавай даступнасці: гасцініцы, пункты абмену валют, паркінгі, кавярні, рэстараны, кінатэатры, музеі і г. д.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025