25 мая, а 18:00 пройдзе адкрыццё галерэі «У Майстра». У лютым яна закрывалася на рамонт і рэбрэндынг. Арганізатары маюць пяць прычын, чаму варта прыйсці на адкрыццё.

Акунуцца ў кантэмпарары арт

Галерэя «У Майстра» адкрываецца выставай актуальнага беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча. Яго работы знаходзяцца ў калекцыі Беларускага Музея Сучаснага Выяўленчага Мастацтва, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі, Манака, Швейцарыі. У Гродне аўтар выстаўляецца ўпершыню, ды яшчэ і з унікальнай выставай графікі. Дзве працы з гэтай выставы ўзялі першае месца на конкурсе «Графіка года-2017». А якія работы зоймуць першае месца ў вашым асабістым рэйтынгу?

Прынесці дадому кавалачак мастацтва

У галерэі цалкам змяніўся асартымент. Тут можна будзе знайсці эксклюзіўныя работы новых і незвычайных майстроў з усёй Беларусі. Упрыгажэнні, кераміка, скульптура і прадметы інтэр'еру — усё ў адзіным экзэмпляры і больш нідзе ў горадзе. Зніжкі таксама будуць.

Добра правесці час

У галерэі будзе граць дыджэй, гасцей чакаюць прыемныя сюрпрызы і пачастункі. Танцы і нязмушаныя зносіны вітаюцца!

Ацаніць абноўленую галерэю

Галерэя «У Майстра» за тыя некалькі месяцаў, што знаходзілася на рамонце, памянялася не толькі вонкава, але і ўнутрана. Гасцей запрашаюць даведацца, якія новыя мерапрыемствы рыхтуюць супрацоўнікі галерэі.

Прыняць удзел і адчуць, што сучаснае мастацтва, гэта не сумныя музейныя залы, а пульсавалы рытм сучаснага жыцця вялікіх гарадоў, які зарадзіць энергіяй.

[irp posts="64 673″ name="Дзе чый падворак? Глядзі карту-схему фестываля і выбірай, куды пайсці"]