Каля 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Гродне і маладых святароў атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў ваенкаматы. Такія ж позвы атрымалі і ў Пінскай дыяцэзіі, дзе таксама знаходзіцца духоўная семінарыя.

Паводле ксяндза-каноніка Антоні Грэмзы, душпастыра моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, усе неабходныя спісы навучэнцаў і маладых святароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась, піша krynica.info.

“Такое першы раз! Яшчэ няма інфармацыі, ці ёсць адтэрміноўка, ці няма, але ўсіх выклікаюць у камісіі. Невядома, што будзе далей і што стала падставай. Чакаем дагэтуль адказу”, — падкрэсліў ксёндз-канонік.

Ёсць сведчанні, што “лісты шчасця” прыйшлі і дзясяткам праваслаўных семінарыстаў.

https://hrodna.life/2018/05/16/63794/