Найбуйнейшы ў краіне онлайн-гіпермаркет 21vek.by 19 мая афіцыйна адкрыў пункт выдачы тавараў у Гродне. Ён размясціўся ў самым цэнтры горада на вуліцы Свярдлова, 17. Там можна не толькі забраць замоўлены раней тавар, але і зрабіць на месцы новы заказ.

Онлайн-гіпермаркет 21vek.by працуе ў Беларусі ўжо 14 гадоў. Сёння гэта адна з найбуйнейшых пляцовак інтэрнэт-гандлю ў краіне. У гіпермаркеце можна купіць усе неабходныя тавары: тэхніку, мэблю, прадметы для кухні, дома, саду або дачы, аўтамабільную атрыбутыку і многае іншае. Усяго гіпермаркет прадастаўляе выбар з больш чым 180 000 тавараў.

«Гродна пасля Магілёва і Брэста стаў трэцім горадам у Беларусі, дзе мы адкрылі свой пункт выдачы тавараў. Перавага такіх пунктаў у тым, што пры афармленні заказу да 21:00 сёння, кліенты могуць ужо на наступны дзень забраць сваю пакупку, — распавядае начальнік аддзела развіцця сеткі пунктаў выдачы заказаў Паліна Ракса. — У бліжэйшы час мы плануем адкрыць яшчэ адзін пункт у Гомелі. А да канца года — адкрыць 10 такіх аб’ектаў у кожным абласным цэнтры і ў іншых буйных гарадах Беларусі «.

"Забраць замову можна ўжо на наступны дзень". У Гродне адкрыўся пункт выдачы анлайн-гіпермаркета 21vek.by

«Перавага такіх пунктаў у хуткасці і бясплатнасці дастаўкі. Таксама кліенты могуць прыйсці сюды і паглядзець тавар, які ёсць у наяўнасці. Калі абраны тавар чалавека задаволіць, ён адразу на месцы можа яго і купіць. Цэны ў нас ніжэй чым у афлайн-крамах», — дадала Паліна Ракса.

"Забраць замову можна ўжо на наступны дзень". У Гродне адкрыўся пункт выдачы анлайн-гіпермаркета 21vek.by
Для таго, каб наведвальнікі маглі зрабіць заказ прама ў пункце выдачы, тут размешчана неабходнае абсталяванне. Пры неабходнасці адміністратары пункта дапамогуць кліенту абраць пэўную мадэль з шырокай лінейкі тавараў.

"Забраць замову можна ўжо на наступны дзень". У Гродне адкрыўся пункт выдачы анлайн-гіпермаркета 21vek.by

У анлайн-гіпермаркеце дзейнічае бонусная сістэма за кожную пакупку: 1 бал роўны 1 рублю. Баламі можна аплаціць да 30% кошту тавару. Тавары ў онлайн-гіпермаркеце 21vek.by можна набыць як па наяўным разліку, так і ў крэдыт, у растэрміноўку, па сертыфікатах або аплаціць праз ЕРИП.


Пункт выдачы тавараў анлайн-гіпермаркета 21vek.by у Гродне знаходзіцца на вуліцы Свярдлова, 17.

Час працы: пн-пт з 11.00 да 21.00

СБ-НДЗ з 11.00 да 20.00

ООО «Триовист»

УНП 190 806 803