Першы ў Беларусі Дом для маці, якія аказаліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, адкрылі ў Гродне 17 мая на вуліцы Карла Маркса. Такая ініцыятыва належыць каталіцкай царкве, а менавіта сёстрам кангрэгацыі Святой Сям'і з Назарэта.
Дом для маці «Назарэт» мае 8 пакояў, вялікую кухню і гасцёўню. У такі будынак для дапамогі могуць патрапіць жанчыны, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, ці калі стаіць пытанне аб захаванні жыцця дзіцяці. Сёстры-назарэцянкі будуць таксама аказваць жанчынам псіхалагічную і духоўную падтрымку.
Трапіць у такое месца можна бясплатна, галоўнае — звярнуцца да сясцёр. Пакоі для часовага пражывання ў будынку цалкам прыстасаваны для жанчын з маленькімі дзецьмі.
«Каталіцкі касцёл пастаянна імкнецца быць бліжэй да людзей, асабліва да тых, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Новая ініцыятыва — дом для жанчын з маленькімі дзецьмі, які адкрылі сёстры ў Гродне — гэта яшчэ адзін крок, каб падаць руку людзям, якія жывуць у нястачы. Каб прыслухацца да іх болі і патрэбаў. Перш за ўсё хацелася б, каб жанчыны маглі адчуць у гэтай установе любоў і ўвагу, якой яны вартыя. Касцёл памятае пра іх»,
— распавёў прэс-сакратар гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі ксёндз Юрый Марціновіч.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…