У Гродне 9 мая на беразе вадаёма на вуліцы Карскага патануў 31-гадовы мужчына. 13 мая падобная сітуацыя здарылася і з лідчаніным, які патануў у возеры пад Лідай. Абодва мужчыны былі п’яныя.

Гродзенец хацеў пераплыць пажарны вадаём, але стаў тануць на вачах сяброў, з якімі выпіваў. Яны змаглі выцягнуць яго з вады толькі калі ён перастаў падаваць прыкметы жыцця.

28-гадовы лідчанін таксама пайшоў купацца пасля распіцця алкаголю са знаёмымі. Побач знаходзіліся і дзеці. Цела з 6-мятровай глыбіні паднялі ратавальнікі.

Утрыманне алкаголю ў крыві загінулага жыхара Гродна было 2,6 праміле, лідчаніна — 2 праміле, паведамляе Следчы камітэт.

[irp posts="63 064″ name="Пляж са спартовымі пляцоўкамі і прычал будуюць каля Прывала""]