Фінальнае шоў конкурсу «Каралева прыгажосці. Міс Гродна — 2018» прайшло 18 мая на сцэне драмтэатра. Сёлета карона самай прыгожай дзяўчыны города па версіі журы дасталася Настассі Каваленка, будучай настаўніцы фізікі, якая вучыцца на фізіка-тэхнічным факультэце ГрДУ.
Больш за месяц дзяўчаты рыхтаваліся да фінальнага шоў: навучаліся навыкам дэфіле, асновам сцэнічнай мовы і акцёрскаму майстэрству, удзельнічалі ў прымерках i здымках. На самiм шоў гледачоў чакалі не толькі выхады на сцэну прыгажунь, але і музычныя і танцавальныя нумары ад артыстаў горада.
Пасля першага антракту члены журы выбралі з 16 канкурсантак 8 лепшых. А пасля другога — галоўную прыгажуню горада. Ёю стала студэнтка 3 курсу фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ Анастасія Каваленка, якая хоча стаць настаўніцай фізікі.
«Я прыйшла на конкурс сама і спакойна ўдзельнічала, нават не чакала, што змагу яго выйграць, — распавядае Наста. — За кулісамі хадзіла і ўсіх падтрымлівала. А калі ўзнагароджвалі дзяўчат — радавалася за іх.
Так атрымалася, што галоўная карона апынулася ў мяне і я вельмі рада, што гэта адбылося. Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць мяне. Падрыхтоўка была складанай, усе вельмі хваляваліся, але нас падтрымлівалі.
Зараз я вучуся ва ўніверсітэце, планую ў будучыні стаць настаўнікам фізікі. Пра мадэльную дзейнасць забываць не буду, адно другому не будзе перашкаджаць".