Яшчэ гадоў 5 таму вуліца 1-я Працоўная ў цэнтры Гродна мела шэраг закінутых пабудоў. Сёння яна прыкметна змяняецца. Там можна ўбачыць банк, крамы, офісы і папулярную ў горадзе італьянскую піцэрыю. На пачатку мая рабочыя ўзяліся і за апошнюю закінутую пабудову на вуліцы. Яе прывядуць у парадак да 2019 года.
Закінуты дом № 6 па вуліцы 1-я Працоўная быў пабудаваны на пачатку XX стагоддзя, як аднапавярховы маленькі дом (на тры акна). У свой час у пабудове была гандлёвая крама і склад, а таксама жылі людзі, якіх адсялілі ў пачатку 2000-х гадоў. У будучыні ў будынку могуць адкрыцца офісы ці крамы. Хто з’яўляецца ўласнікам старой пабудовы, пакуль невядома, але працы на аб’екце пачаліся.
Маленькая вуліца 1-Працоўная складаецца ўсяго з некалькіх пабудоў і знаходзіцца ў цэнтры Гродна за вуліцай Вялікая Траецкая. Гэтая вуліца выходзіць на аўтастаянку, дзе да ХІХ стагоддзя размяшчаліся найстарэйшыя яўрэйскія могілкі. Побач з могілкамі знаходзіўся Нямецкі (Рыбны) рынак. Яшчэ да нядаўняга часу ў падвалах пабудоў і адрын на вуліцы 1-Працоўнай можна было знайсці і старыя бочкі і розныя гаспадарчыя прыстасаванні. Сёння тыя пабудовы ідуць пад знос.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…