Рэгіянальны фінал конкурса прадпрымальніцкіх ідэй адбудзецца ў Гродне 1 чэрвеня. Сёлета да фінала дайшло 10 праектаў. Па выніку іх прэзентацыі журы абярэ 3 лепшых. Іх аўтары будуць прадстаўляць Гродзеншчыну на Вялікім фінале 22 чэрвеня ў Мінску і атрымаюць сертыфікаты на навучанне ў Бізнэс-школе ІПМ.
Ахвотныя пабачыць абарону праектаў, пазнаёміцца з дасведчанымі прадпрымальнікамі і навічкамі ў бімзнесе, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе запрашаюцца да ўдзелу ў імпрэзе. Для гэтага трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Прэзентацыя і майстар-клас ад выкладчыкаў ІПМ пройдуць 1 чэрвеня ў 17.00 па адрасу вул. Горкага 1/3 (Парк высокіх тэхналогій, зала каворкінгу)
Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй арганізаваны ў рамках праекта Бізнес-школы ІПМ «Прасоўванне бізнес-адукацыі ў рэгіёнах для прадпрымальніцкага поспеху» (DRIVES), які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і PYXERA Global (ЗША).
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…