Маленькі Ягор Дузь па 15 гадзін штодня ляжыць пад кропельніцай, а сілкуецца праз трубку ў жываце. У хлопчыка сіндром кароткай кішкі. Зараз яго сям'і вельмі патрэбна дапамога. Для набыцця медыцынскіх прэпаратаў, якія дапамогуць падтрымаць жыццядзейнасць Ягора цягам аднаго года, неабходна 18 035 рублёў.

«Мы вельмі чакалі сына, — распавядае мама Ягора. — І не думалася нават, што можа нарадзіцца дзіця нездаровае, з нейкімі паталогіямі». Ніхто гэтую паталогію і не выявіў, пакуль Ягор ў тры гады не аказаўся на аперацыйным стале на мяжы жыцця і смерці. Аднойчы пад ранак ні з таго, ні з сяго хлопчык проста не прачнуўся.

«Гэта быў самы звычайны дзень, — успамінае мама Юля. — Ягора мы забралі з садка. Увесь вечар сын гуляў з цацкамі, глядзеў мультфільмы і лёг спаць. Пад раніцу мы прачнуліся ад дзіўных гукаў, якія выдаваў Ягор. Мы паспрабавалі яго пабудзіць, але ён ні на што не рэагаваў і не прачынаўся».

Ягора забралі ў Дзіцячую абласную бальніцу і пасля двухгадзіннага абследавання экстрана павезлі ў хірургію.

«Кішачнік памірае, — растлумачыў прафесар. — Стан вельмі цяжкі. Магчыма не перажыве нават аперацыю. Але калі справіцца — жыць будзе».

"Як пражыць да аперацыі?" Сям'я хворага хлопчыка з Гродна просіць дапамогі

Вось толькі што жыць ён будзе пастаянна на кропельніцах ніхто не сказаў. Наступныя пяць месяцаў былі пеклам для Ягора і яго бацькоў: хлопчык перанёс тры паражнінныя аперацыі, пасля якіх у яго засталася ўсяго 4−5 см тонкага кішачніка і палова ад тоўстага — а значыць ніякай магчымасці для нармальнага засваення жыццёва важных рэчываў з ежы: тры месяцы яго кармілі толькі праз вену.

Лепш Ягору не станавілася. Бясконцыя кропельніцы, сколатыя рукі і ногі, таксічны гепатыт печані і пастаянная тэмпература з-за распачатага сепсісу прымусілі бацькоў прыняць няпростае рашэнне.

«Закапалі нас у шпіталі страшна — пасадзілі печань. Пячоначныя паказчыкі ў аналізах замест пяцідзесяці былі па пяцьсот, пачалі жаўцець склеры на вачах, — распавядае маці. — Сумесна з мужам мы прынялі няпростае для нас рашэнне — напісалі распіску і разам з Ягорам прама з лякарні паехалі ў аэрапорт, а адтуль паляцелі ў Ізраіль».

У клініцы Ізраіля вылечылі сэпсіс і таксічны гепатыт, замянілі часовы катэтар на доўгатэрміновы, адкарэктавалі лячэнне, дазоўку кропельніц, склалі меню і паступова сталі карміць Ягора. Медсёстры навучылі мяне, як правільна даглядаць за сынам у хатніх умовах.

Для таго, каб наладзіць працу кішачніка і ў далейшым адмовіцца ад кропельніц лекары парэкамендавалі з часам ўсталяваць гастростому. Упершыню, за такі доўгі перыяд, я атрымала не толькі рэкамендацыі, але і адказы аб тым, як далей жыць і дапамагчы свайму дзіцяці", — працягвае мама Юлія.

Аб зборах і дапамозе людзей

Два гады таму ў Маскве Ягору ўсталявалі гастростому, дзякуючы якой хлопчык падрос на дзесяць сантыметраў і дадаў у вазе тры кілаграма.

«У Беларусі ўсталёўваць гастростому мы не рызыкнулі, бо верагоднасць шчаснага зыходу аперацыі па словах лекараў была нізкай. Першапачаткова мы планавалі правесці аперацыю ў Ізраілі, але… «- распавядае мама хлопчыка.

Для правядзення аперацыі было неабходна 22.000 еўра. Абвясцілі збор. Прасілі аб дапамозе гродзенцаў, фонды, прадпрыемствы. За восем месяцаў сабралі менш за палову, а чакаць больш было нельга. Сабраных сродкаў хапіла на тое, каб аперацыю правялі ў Маскве.

"Як пражыць да аперацыі?" Сям'я хворага хлопчыка з Гродна просіць дапамогі

Зараз хлопчыку трэба проста працягваць жыць. Абсталяванне, якоеёсць ў нас, не дазваляе нават ацаніць, у якім стане цяпер яго тонкі кішачнік. Па статыстыцы яму неабходна пражыць яшчэ пяць гадоў, перш чым памер яго кішачніка дазволіць спадзявацца на аперацыю па яго падаўжэнні.

Фактычна, сям’я засталася са сваёй праблемай адзін на адзін. З таго часу бацькі не вядуць зборы на медыкаменты і іншыя медыцынскія сродкі неабходныя для падтрымання жыцця Ягора. Сям'і літаральна даводзіцца расцягваць і эканоміць усюды, дзе толькі можна. І, цяперашняе цяжкае фінансавае становішча прымушае бацькоў Ягора зноў звярнуцца па дапамогу да людзей.

Дома як у лякарні, але ўсё ж такі дома

Пакой Ягора больш падобны да складу медыкаментаў. Ад падлогі да столі стаяць скрынкі з сістэмамі, шпрыцамі і іншымі расходнымі матэрыяламі, помпы, пакеты з нутравеннай «ежай».

Па 15 гадзін у суткі Ягор знаходзіцца пад кропельніцай. Па 15 гадзін на працягу трох гадоў - гэта і ёсць тое харчаванне, дзякуючы якому ён жыве. Акрамя кропельніцы, спецыяльная помпа ўсю ноч уводзіць у арганізм Ягора ўжо расшчапленую сумесь па трубцы праз гастростому — адтуліну ў жываце і страўнікавай сценцы. Такая штучная імітацыя стрававода, калі падача ежы ў страўнік адбываецца напрамую, дапамагла Ягору вырасці за апошнія два гады на 10 см і набраць у вазе 3 кг.

Спіс усяго, што неабходна Ягору для жыцця ў месяц, не месціцца на 1 старонку, і гэта акрамя тых прэпаратаў, з якімі сям'і дапамагае дзіцячая бальніца. Усе яны закупляюцца за мяжой. Усё проста: большасць неабходных прэпаратаў у нашай краіне не сертыфікаваны ці не ўваходзяць у пералік. Яшчэ адна праблема — гэта расходныя матэрыялы: шпрыцы, пальчаткі, сістэмы. Аднаразовыя, яны павінны мяняцца пасля кожнага выкарыстання, — інакш узнікае рызыка заражэння крыві. 1500 рублёў - такая цана жыцця ў месяц. 18 035 рублёў - такая цана жыцця ў год.

Як дапамагчы Ягору

Гродзенскае дабрачыннае таварыства (http://grbo.by/) звяртаецца па дапамогу да ўсіх неабыякавых людзей. Для набыцця медыцынскіх прэпаратаў неабходных для падтрымання жыццядзейнасці Ягора тэрмінам на адзін год неабходна сума 18 035 рублёў.

Дапамагчы Ягору можна, ахвяраваўшы на любы з рэквізітаў:
1. USSD-ахвяраванне.
Адпраўце USSD-запыт *222*19# (выклік), і вы ахвяруеце 2 рублі.
Паслуга даступная толькі для абанентаў МТС. Колькасць ахвяраванняў з аднаго нумара не абмежавана. Пасля правядзення плацяжу на рахунку павінна застацца не менш за 30 капеек. У выпадку паспяховага спісання сродкаў абаненту будзе адпраўлена паведамленне з паведамленнем аб спісанні. Кошт такога паведамлення складае 4 капейкі.

2. Праз сістэму «Разлік» АРІП у любым банку, скарыстаўшыся інфакіёскам, ці праз інтэрнэт-банкінг. Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:
+ Сістэма «Разлік» (АРІП),
+ Грамадскія аб’яднанні,
+ Рэлігійныя аб’яднанні,
> Гродзенскае дабрачыннае таварыства.
Знаходжанне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы «Разлік» (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, прапануем выканаць пошук па УНП: 590 900 117.
3. SMS-ахвяраванне.
Адпраўце SMS-паведамленне на нумар 553 з тэкстам «514 прабел Ягор прабел сума». Напрыклад, 514 Ягор 5.
Паслуга даступная для абанентаў МТС і life:). З рахунку здымаецца сума ахвяравання і камісія мабільнага аператара. Для абанентаў МТС камісія складае 3%, для абанентаў life 🙂 — 4,5%. Пасля здзяйснення ахвяравання на балансе абанента МТС павінна застацца не менш за 0,10 бел. руб.
4.Дабрачынны рахунак:
Установа «Гродзенскае дабрачыннае таварыства»,
р/с BY34PJCB31356013630010000933,
БІК (BIC) PJCB BY2X,
ААТ «Прыорбанк», ЦБП 600, г. Гродна, УНП 590 900 117.

Больш падрабязную інфармацыю пра Ягора вы можаце даведацца на сайце Гродзенскага дабрачыннага таварыства або па тэлефонах: 8 (0152) 74-29-79, +375 (33) 383−000−4.


Для компенсации осевых нагрузок на трубопроводы применяют сильфонный компенсатор. Сильфонный компенсатор КСО наиболее распространенный тип компенсаторов из нержавеющей стали. Приобрести его можно в компании «Синергия». Качество, проверенное временем.