Лабараторнае даследаванне дзіцячых цацак правёў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Выпрабаванне на якасць прайшлі не ўсё — некаторыя цацкі, які знаходзяцца ў продажы, аказаліся небяспечнымі для здароўя.
Напрыклад, у наборы для малявання, ляльцы і надзіманым коле кітайскай вытворчасці было перавышэнне фармальдэгіду, фенолу амаль у 30 разоў. Паступаючы ў арганізм, фармальдэгід выклікае алергію, злаякасныя пухліны, лейкамію, адмоўна ўплывае на дыхальныя шляхі, органы зроку, ныркі і печань. Патрапіўшы на скуру, можа выклікаць кантактны дэрматыт, захворванні пазногцяў, крапіўніцу, сверб, пачырваненне.
Фенол жа, пракраўшыся праз дыхальныя шляхі, скуру, слізістую абалонку вачэй можа нанесці апёкі. Пры яго ўдыханні ў вялікіх канцэнтрацыях парушаецца мазгавая дзейнасць, можа спыніцца дыханне, піша «Перспектыва».
[irp posts="61 325″ name="Ці дасць Кока-Кола" грошы на ачыстку Белага возера, якое забрудзілі нафтапрадуктамі?"]
У продажы таксама знайшлі занадта гучную цацку — электрамеханічны пісталет кітайскай вытворчасці са светлавымі і гукавымі эфектамі. Пастаяннае ўздзеянне моцнага шуму можа выклікаць звон у вушах, галавакружэнне, галаўны боль, павышэнне стомы.
Таму санітарная служба раіць бацькам не саромецца патрабаваць у прадаўца дакументы, якія пацвярджаюць якасць тавару, звяртаць увагу на пах цацкі, трываласць афарбоўкі. Калі нешта насцярожвае, лепш не набываць.
[irp posts="61 099″ name="У Пышках і чатырох дварах. Глядзіце, дзе ў Гродне з’явяцца новыя класныя дзіцячыя пляцоўкі"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…