Навіны

Гродзенец паскардзіўся патрыярху на беларускамоўных святароў

Выкладчык факультэта міжнародных адносін БДУ Аляксандр Бабук накіраваў ліст патрыярху Маскоўскаму і ўсёй Русі Кірылу. Ён піша, што ад 1991 у Беларусі назіраецца ўмацаванне нацыяналістычных настрояў, накіраваных на разбурэнне «Святой Русі» і называе імёны святароў, якія, на ягоную думку, праводзяць «гвалтоўную беларусізацыю» праваслаўнага жыцця ў Гродне.

Бабук піша, што гэта настаяцель сабора Усіх Беларускіх Святых Анатоль Ненартовіч і настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Георгій Рой:

Аляксандр Бабук. Фота з vk.com.

«Вольна ці нявольна яны прымушаюць людзей пераходзіць на беларускую, ігнаруючы рускую мову. Я сам родам з Гродна, заходняй часткі Беларусі. Гістарычна Гродзенскі рэгіён належыць Чорнай Русі, і гэта месца, дзе фармуюцца і выхоўваюцца моцныя духам людзі, паколькі іх жыццё працякае на ўлонні сутыкненні праваслаўнага рускага і польскага каталіцкага светаў», — піша Бабук.

Аўтар адзначае, што апошнім часам «нацыяналістычныя настроі» праяўляюцца ва ўлонні БПЦ, піша «Н*** Н***».

«У самой беларускай мове нічога дрэннага няма, аднак яе некаторыя нашы клірыкі выкарыстоўваюць як інструмент палітычнай гульні супраць агульнарускага духоўнага адзінства. Калі яшчэ 10 гадоў набажэнствы ў храмах Гродна праходзілі на беларускай мове раз на месяц, і гэта, па вялікім рахунку, задавальняла як тых, хто выступае прыхільнікам беларускай мовы, так і тых, каму падабаецца царкоўнаславянская, то сёння службы на беларускай мове праходзяць штотыдзень, і прыхаджане нават скардзяцца духавенству пра тое, што мова проста навязваецца штучна, паколькі вернікаў пра гэта не пытаюцца», — адзначае Бабук.

Айцец Георгій Рой кажа, што мае права размаўляць з людзьмі на беларуская мове, якую лічыць роднай для нашага народа.

«Калі нехта са мной гаворыць па-руску, то я не лічу ж гэта прымусовай русіфікацыяй. У штодзённым жыцці я размаўляю па-беларуску і пропаведзі кажу па-беларуску і не бачу ў гэтым праблемы. З дзесяці святароў сабора толькі адзін прапаведуе па-беларуску. Ці можна гэта назваць прымусовай беларусізацыяй? Я, як настаяцель, нікога не прымушаю гаварыць па-беларуску. Кожны святар абірае сабе мову, якой яму лягчэй гаварыць. Гэта такія бязглуздыя абвінавачванні», — кажа айцец.

«Цяпер шмат людзей пашкоджаныя рознай прапагандай і ідэалогіяй. Ёсць людзі, якія хваравіта ўспрымаюць розныя з’явы нашага жыцця. Я знаёмы з Аляксандрам Бабуком, гэта такі непрыемны кантэкст. Мы нармальна стасаваліся. У нас пры саборы ёсць ініцыятыва „Клуб праваслаўнай размовы“, шмат гаворым пра літаратуру. Калі ён кажа пра прымусовую беларусізацыю, то чаму ён выступаў у нас у саборы і размаўляў пра Дастаеўскага? Я што, прымушаў яго гаварыць па-беларуску? Вельмі непрыемна чуць і чытаць такія словы. Я нават не кажу пра хрысціянскі кантэкст, гэта такі класічны паклёп», — расказвае гродзенскі святар.

Аляксандр Бабук у 2009 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «сучасныя замежныя мовы», у 2010 — магістратуру «Германскія мовы». Уваходзіць у аб’яднанне праваслаўных навукоўцаў, з’яўляецца прыхаджанінам Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора. У сацыяльных сетках пазіцыянуе сябе як казак.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025