У Беларусі будуць выкарыстоўваць дроны для дастаўкі пошты. Пра гэта расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў на адкрыцці II Беларускага ІКТ-саміту.
«Гэта вельмі цікавы праект. Разбурэнне маста над Прыпяццю ўскладніла дастаўку паштовых адпраўленняў. Будзем кропкава, пры дастаўцы ў крытычныя месцы выкарыстоўваць такую паслугу,» — сказаў Сяргей Папкоў.
У прыклад міністр прывёў Казахстан — там пошту дастаўляюць ужо каля ста дронаў. Таксама ён нагадаў, што да канца 2020 года завершаць тэхналагічную мадэрнізацыю паслуг «Белпошты», піша БЕЛТА.
«Гэта пошта лагістыкі, інтэрнэт-гандлю, фінансавай сістэмы. Сёння яна ажыццяўляе ў тым ліку сацыяльную функцыю», — адзначыў Сяргей Папкоў.
[irp posts="62 026″ name="Гродзенскія электрыкі цяпер лятаюць: у «Гроднаэнерга» першымі ў Беларусі пачалі карыстацца дронамі для кантролю за аб’ектамі"]
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…