Вядомы незалежны журналіст, былы палітвязень Павал Мажэйка атрымаў копію міліцэйскага пратаколу, які на яго склалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС горада Гародні, піша «Гарадзенская вясна»
У дакуменце гаворыцца, што пратакол складзены паводле ч. 4. арт. 35 і ч. 15 арт. 1 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Міліцэйскі пратакол сведчыць, што «Мажэйка П.І. 25 сакавіка 2018 г., знаходзячыся ў Каложскім парку г. Гродна, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, браў інтэрвію ў прамым этэры на сайце польскага тэлеканалу, прысутнага на мерапрыемстве Саранчукова В.В. і змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання з мэтай далейшага распаўсюджання, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаП РБ».
Разгляд пачатай адміністрацыйнай справы пачнецца 14 траўня, а 14-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна г. Гродна.