7 мая ў розных раёнах горада міліцыя затрымала двух эксгібіцыяністаў. Выпадкі здарыліся каля дамоў на Цэнтральнай і Савецкай вуліцах. Пацярпелымі сталі дзве жанчыны і вучаніца пятага класа.
На Цэнтральнай 60-гадовы мужчына нападпітку хацеў пазнаёміцца, аднак пасля таго, як жанчыны яму адмовілі, пачаў дэманстраваць палавыя органы, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На Савецкай жа 28-гадовы хуліган таксама быў п’яны. Падчас спрэчкі з іншым мужчынам ён, шукаючы аргументы, і пачаў хуліганіць. Пацярпелай стала дзяўчынка, якая стаяла побач.
Абодвух хутка знайшлі супрацоўнікі міліцыі. Мужчынаў абвінавачваюць у хуліганстве.