Моладзевае прадпрымальніцтва і бізнэс-ініцыятывы, стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў, праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя — такія будуць тэмы адукацыйнага каворкінг праекта «BrainHUB», які пройдзе ў Гродне 19−20 мая.
Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў «BrainHUB».
Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама артымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынгу.
Акрамя таго, істотным складнікам удзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».
Лектарамі гродзенскага «BrainHUB» будуць: кансультант па стратэгіі і карпаратыўнай культуры, заснавальнік і першапачатковы кіраўнік дзвюх бізнес-школ у Літве, Павел Малюковіч; праектны кансультант міжнародных і беларускіх НДА Алесь Плотка; сузаснавальнік рэкламнай агенцыі «UFOX Media» i SMM акадэміі «Rocket» Аляксей Купрэяў!
Удзел у праграме бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраныя па заяўках. Зарэгістравацца можна да 16 мая, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).
Форма рэгістрацыі: http://goo.gl/forms/OBN01GZEqP
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…