З ускладання кветак да Вечнага агню 8 мая ў Гродне пачаліся святкаванні Дня перамогі. У гэты дзень у парку Жылібера ушанаваць памяць воінаў і партызанаў Другой сусветнай прыйшлі прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, а яшчэ госці са Славакіі.

Разам з гродзенцамі 8 і 9 мая ўдзел ва ўрачыстасцях будуць прымаць госці славацкага горада Жыліна. У дэлегацыю ўваходзяць прадстаўнікі адміністрацыі горада і два клубы ветэранаў: «Ваенных дэсантнікаў» і «Ветэранаў Славацкай рэспублікі».

9 мая госці са Славакіі прымуць удзел у святочным шэсці ля кургана Славы.