У 2018 годзе на Гродзеншчыне ўсталююць больш за дзясятак стацыянарных камер фіксацыі хуткасці. Працы паблізу Гродна ўжо пачаліся. Карыстальнікі AUTOGRODNO.BY сфатаграфавалі камеры ў Індуры, Путрышках і Стрыеўцы.

Камеры яшчэ не дзейнічаюць і арыентаваны ад дарогі. Знакаў няма. Пры гэтым планавалі, што яны запрацуюць у красавіку.

Астатнія камеры плануюць усталяваць у Свіслачы, у вёсках Янышы, Вярэйкі Ваўкавыскага раёна, у Астроўлі і Бярозаўцы Лідскага раёна, у вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна, Арковічах Навагрудскага раёна, Пратасаўшчыне Шчучынскага раёна і Дзятлаве.

Чытайце яшчэ:  У Гродне "лісты шчасця" прыйдуць тым, хто няправільна паркуецца. Дзе паставілі камеры?

Асцярожна, ля Гродна паставілі яшчэ тры камеры фіксацыі
Індура
Асцярожна, ля Гродна паставілі яшчэ тры камеры фіксацыі
Стрыеўка (паварот на Масткі)

Асцярожна, ля Гродна паставілі яшчэ тры камеры фіксацыі
Путрышкі
hrodna.life/2018/04/11/u-2018-godze-pashyirac-vulicu-dzyarzhyinskaga-shto-yashche-zmenicca/