Ад 13 да 17 мая ўпершыню ў Гродне пройдзе бясплатны навучальны курс па падрыхтоўцы бальнічных клоўнаў «Funny nose». Курс праводзіцца пры падтрымцы Missione Bielorussia 2018 Асацыяцыі Dutur claun Vip Italia, пры супрацоўніцтве з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Да ўдзелу запрашаюцца асобы, старэйшыя за 20 гадоў. Пасля навучання яны створаць каманду, што будзе займацца сацыяльна-псіхалагічным суправаджэннем і садзейнічаннем у рэабілітацыі дзяцей у бальніцах, установах спецыяльнай адукацыі, хоспісе горада Гродна.
У праграму навучання бальнічных клоўнаў уваходзяць тэарэтычныя заняткі па псіхалогіі хварэючых дзяцей і правілах працы ў стацыянары, практычныя заняткі па акцёрскаму майстэрству, клаўнадзе, акрабатыцы, жангляванні. Спецыяльнымі гасцямі курса будуць педагогі з Dutur claun Vip Italia.
Каб узяць удзел у навучанні, неабходна запоўніць анкету. Зрабіць гэта трэба не пазней за 10 мая.
Месца правядзення курса: г. Гродна, вул. Гагарына 18, Гродзенскі дзіцячы хоспіс.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. + 375−29−378−63−50 Марына.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…