Каля 1000 гродзенцаў у суботу 5 мая масавым заездам адкрылі новы веласезон. Стартавалі велааматары на плошчы Савецкай і там жа фінішавалі.

Сёлета рэкордная па колькасці ўдзельнікаў калона ўпершыню праехала па вуліцах Дубко і Дзяржынскага.

Увесь маршрут праходзіў наступным чынам: пл. Савецкая — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Сав. Памежнікаў - вул. Паповіча — вул. Вясновая — вул. Болдзіна — БЛК — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага — пл. Леніна — вул. Ажэшка — вул. Савецкая — пл. Савецкая.

Чытайце яшчэ:  У Гродне Ровар-фэстам адкрылі летні веласезон і склалі гігантскі ровар (+відэа з дрона)
Акрамя велапрабегу ў праграме адкрыцця сезона былі майстар-класы, музычная і конкурсная праграмы. Удзел у адкрыцці сезона прынялі гродзенцы розных узростаў.