Вершаў не будзе. Гарвыканкам даў адказ гродзенцы, якая прапанавала ўключаць творы ў транспарце

Гродзенка Святлана Самойленка прапанавала трансляваць вершы і ўрыўкі з празаічных твораў у салонах аўтобусаў і тралейбусаў. Гродзенскі гарвыканкам ідэю не прыняў - проза доўгая, характары і густы пасажыраў розныя, абраныя вершы могуць спадабацца не кожнаму.

Творы Святлана прапаноўвае абіраць як вядомых пісьменнікаў, так і пачаткоўцаў, у тым ліку і гродзенцаў, а мова можа быць і беларуская, і руская.

На думку ж прадстаўнікоў гарадской выканаўчай улады, з рэалізацыяй задуманага ёсць складанасці - інтэрвал паміж прыпынкамі занадта кароткі, каб сумяшчаць гукавыя ролікі з назвай гэтага і наступнага прыпынкаў, нумарам маршрута, напамінам пра аплату праезду з літаратурнымі творамі.

«Трансляцыю вершаў і урыўкаў з празаічных твораў лічым нематазгоднай, так як могуць з’явіцца скаргі з боку пасажыраў. Грамадскім транспартам карыстаюцца людзі з рознымі характарамі і настроем, не кожнаму можа спадабацца запрапанаваны да праслухоўвання твор» — адказалі ў лісце Святлане.

Яна таксама прапанавала даваць кароткую гістарычную даведку пра назву прыпынкаў, якія аб’яўляюцца. Гэту ідэю гарвыканкам прапанаваў разгледзіць аўтобуснаму і тралейбуснаму ўпраўленням.

Святлана адказам расчараваная. Кажа, што хацела зрабiць прыемнае для гараждан i гасцей горада, далучыць iх да скарбаў беларускай i сусветнай лiтаратуры, паспрыяць духоўнаму росту, асабліва моладзi, і можа нават адкрыць таленавітых маладых паэтаў сярод гродзенцаў.

«Мы ж жывем ў такой шэрай будзённасцi. Хочацца падняцца над гэтай шэрасцю,» — кажа Святлана.

[irp posts="61 288″ name="Быў паэтам, стаў рэперам. Правілы жыцця Віталя Рыжкова"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025