Урачыстае адкрыццё выставы  фотаздымкаў «Сусветнае прэс-фота – 2018» адбудзецца ў  Гродне 3 мая ў гандлёвым цэнтры Old City. Упершыню ў гісторыі паказаў у Беларусі яна стартуе не ў сталіцы. Наведаць выставу будзе магчыма да 17 мая. Ад 23 мая яна пераедзе ў Мінск.

Упершыню гродзенцы пабачаць «Сусветнае прэс-фота» раней за мінчан

Конкурс «Сусветнае прэс-фота»  быў заснаваны ў Нідэрландах. Яго  выніковыя выставы ладзяцца штогод больш як у 100 гарадах 45 краінаў свету. Беларусь прымае гэты праект ужо пяты раз.

Беларуская выставы «Сусветнага прэс-фота – 2018» праходзіць  пры падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы.

Упершыню гродзенцы пабачаць «Сусветнае прэс-фота» раней за мінчан