Больш за 1500 каталікоў з усіх гарадоў нашай краіны сабраліся ў Гродне. Тут ад 29 красавіка да 1 мая пройдуць ІІІ Cустрэчы Каталіцкай Моладзі Беларусі. Удзельнікаў чакаюць сумесныя багаслужэнні, прэзентацыі дыяцэзій, размовы, дыскусіі і культурныя імпрэзы.
«Самаму малодшаму зарэгістраванаму ўдзельніку сустрэчаў 4 гады, а самай старэйшай ўдзельніцы — 57. Але ўзрост для сяброўскай камунікацыі не памеха. Маладым у душы можа быць кожны.» — запэўніла прадстаўнічка арганізатараў Марыя Багдзевіч.
«Мы сёння гаспадары свята, прымаем гасцей», — падзяліліся ўражаннямі Марыя Бугай і Надзея Семянчук з парафіі касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы.
Апроч працоўнай праграмы будзе час і на знамства з моладдзю з іншых гарадоў і іх парафіямі. Кожны вечар будуць канцэртныя праграмы рэлігійных гуртоў. 29 красавіка для ўдзельнікаў зайграюць гурты AVE і ВДС з Гродна, 30 красавіка - CROSSWAY з Баранавічаў, а 1 мая — PILIGRIMS (Пілігрымы) са Смаргоні.
«Сёння моладзь змяніла наш касцёл. Заходзіш — столькі новых людзей, столькі незнаёмых твараў - вельмі незвычайныя адчуванні. Гэта радасць — пазнаць іншых маладых людзей, падзяліцца пачуццём веры. Нават проста запытаць „як справы“ — таксама ўжо файна».
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…