Праверыць гародніну і садавіну на нітраты, пестыцыды, солі цяжкіх металаў і радыёнукліды самастойна вельмі праблематычна. Карэспандэнт «Рэспублікі» прайшлася па крамах і рынках ў пошуках садавіны і агародніны без лішніх элементаў у складзе. Вынік несуцяшальны: абсалютна «чыстых» знайсці не ўдалося.
Традыцыйны вясновы агароднінны набор: качан капусты, некалькі памідораў, агуркі, частку з якіх выгадавала Гродзенская агароднінная фабрыка, а астатняе прывезлі з Турцыі праверылі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.Спецыяліст кажа, што «хатнія» прыборы для вымярэння нітратаў у гародніне звычайна даюць вельмі вялікую хібнасць.
— Калі б падобныя прыборы давалі дакладныя лічбы, то мы б самі імі карысталіся, — скептычна паціскае плячыма Маргарыта Іванаўна. — Да таго ж ўтрыманне нітратаў - гэта толькі адзін з некалькіх паказчыкаў. Да прыкладу, для выяўлення пестыцыдаў і соляў цяжкіх металаў выкарыстоўваецца вельмі сур’ёзнае дарагое абсталяванне. Спатрэбіцца 3−4 дні для атрымання выніку. Нашы даследаванні называюць арбітражнымі, таму што пасля нашага заключэння не павінна ўзнікаць сумненняў у якасці прадукту.
Кожны від гародніны, які правяраюць, пераціраецца ўручную, змешваецца і бярэцца невялікая навеска. Дадаюць рэактыў і ставяць, у мяшалку, затым змяшчаюць у іанамер, які выдае набор лічбаў. Іх заносяць у калібравальны графік і атрымліваюць дакладны вынік утрымання нітратаў. У агурках — 44 мг/кг. Пры норме 150 мг/кг для адкрытага грунта і 400 мг/кг — для цяпліц.
Атрымліваецца, беларускія агуркі паказалі добры вынік. У памідоры з Турцыі выявілася 36,6 мг/кг нітратаў, у беларускім — 50 мг/кг.
— Хутчэй за ўсё, турэцкі тамат гадавалі без цяпліцы, улічваючы кліматычныя ўмовы, — каментуе вынік Маргарыта Іванаўна.
Нітратаў у беларускай белакачаннай капусце аказалася роўна 231 мг/кг, у той час як у імпартнай — 461 мг/кг пры норме 900 мг/кг. Горшыя вынікі паказалі буракі. У свежым карняплодзе выявілі 1336 мг/кг нітратаў пры дазволеных да ўжывання 1400 мг/кг.
Бульба з супермаркета таксама засмуціла: 167 мг/кг пры нарматыўных 250 мг/кг. Быццам бы і перавышэння няма, але ўтрыманне нітратаў ўшчыльную набліжаецца да парога, які дае забарону на ўжыванне гародніны ў ежу. Яшчэ ледзь-ледзь, і клубні нават на корм жывёле нельга будзе аддаваць.
У некаторых гародніне і садавіне шукаюць гельмінты. Напрыклад, у радысцы і клубніцы. З кожным годам колькасць нестандартных проб памяншаецца. У 2016-м правялі 217 даследаванняў, з іх 10 перавышае норму ўтрыманьня нітратаў. Гэта былі свежыя агуркі, буракі, морква і нават дыня. У мінулым годзе было 169 пробаў, з іх толькі 2 нестандартныя (буракі сталовая). У цяперашнім паступіла 13 пробаў. Усе яны без перавышэння нормаў.
— Раней мы адбіралі гародніну і садавіну на ўтрыманне нітратаў на ўсіх рынках і ва ўсіх крамах. Зараз такой практыкі няма. Нам дастаўляюць пробы тыя, хто займаецца рэалізацыяй прадукцыі на рынках, рыхтуе партыі для здачы ў школы, рэстараны, крамы. Тыя, хто вырошчваюць у вялікіх колькасцях плодаагароднінную прадукцыю, не змогуць гэта зрабіць без лабараторных даследаванняў.
На любой профессиональной кухне должно быть профессиональное оборудование. Никак не обойтись без пароконвектомата mkn fke061r mp. Это универсальное тепловое оборудование, которое отлично подойдет для размещения в больших кухонных площадях. С его помощью можно готовить большое разнообразие блюд.
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…