Ранкам 27 красавіка у доме на вуліцы Л. Чайкінай гарэў падвал. З пяціпавярховіка ратавальнікі эвакуявалі 13 чалавек, з іх 3 дзяцей, якія маюць 10−12 гадоў.

Пажар патушылі ў 7:53, пацярпелых няма. Аднак агонь пашкодзіў маёмасць у ячэйках для захоўвання асабістых рэчаў, паведамляе Гродзенскае МНС.

Зараз ратавальнікі высвятляюць прычыны. Мяркуюць, што пажар мог здарыцца праз кароткае замыканне праводкі. Другая версія — хтосьці мог неасцярожна абыйсціся з агнём. Хаця ў падвал мог зайсці не кожны — агульная дзверы зачыняліся на замок.