З 1 мая бюджэт пражытковага мінімуму вырасце на 3,6% і складзе 206,58 рублёў. Адпаведна, павысяцца і памеры некаторых дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 2 065,8 рублёў (10 БПМ), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2 892,12 рублёў (14 БПМ).

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у паліклініцы да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці будзе 206,58 рублёў (100% БПМ), перадае БЕЛТА.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе 103,29 рублі (50% БПМ).

Дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам, раўняецца: на дзіця-інваліда, старэйшае за 3 гады — 144,61 рублі (70% БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда) — 103,29 рублі (50% БПМ).

Дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складзе: з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў - 206,58 рублёў (100% БПМ), з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення 3 гадоў - 247,90 рублёў (120% БПМ).

Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ, — 144,61 рублі (70% БПМ).