Свята настолак адзначаць у Гродне

Святкаванне Міжнароднага дня настольных гульняў пройдзе ў Гродне 29 красавіка. «Tabletop day Grodno» пройдзе ў дворыку крамы Кубік (Кірава 3). Наведвальнікі змогуць пагуляць у сур’ёзныя гульні за «Хардкор сталом», паскладаць гігантскія «Вежу», «Каркасон» і «Дойлідаў». Гульнявы падворак будзе цікавы не толькі дзецям. Дарослыя гульні працягнуцца да 6 рана пры падтрымцы бара «Карсар».

Праграма фестывалю:

12.30 афіцыйнае адкрыццё

— адкрыццё міні-фэсту

— афіцыйная прэзентацыя «Бібліятэкі настольных гульняў»

— адкрыццё «Гульнявога панадворка»

З 13.00 вялікая гульнятэка «Гуляй з намі»

На працягу ўсяго мерапрыемства вы можаце гуляць у любыя настольныя гульні. У асартыменце каля 300 настолок! Гульнятэка праходзіць у рамках акцыі «Гуляй з намі» ад выдавецтва «Свет хобі».

13.00 турнір па настольнай гульні «Каркасон»

Турнір па настольнай гульні «Каркасон». Удзел вольны. Пераможцы атрымаюць настольныя гульні і сувеніры ад крамы Кубік і выдавецтва «Свет хобі».

15.00 старт Суперкубка па гульнях «Уладар Токіо», «Гоббит», «Нуар».

Гэта турнір, якія праходзіць у розных гарадах пры падтрымцы выдавецтва «GaGa Games». Чарговыя партыі пройдуць у рамках мерапрыемства.

Для ўдзелу ў турніры вам абавязкова трэба:

1) быць зарэгістраваным у сацыяльнай сетцы для настольшчыкаў kvakka.com/.

2) ўступіць у нашу сустрэчу

17.00 прэзентацыя і міні-турнір па настольнай гульні «Дойліды».

На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя і турнір па настольнай гульні «Дойліды», ад выдавецтва «А-чатыры». Удзел вольны. Пераможцы атрымаюць гульні і сувеніры ад крамы Кубік і выдавецтва «А-чатыры».

18.00 — «мега- розыгрыш»

У рамках мерапрыемства пройдзе розыгрыш настольных гульняў. Але розыгрыш будзе не зусім у звыклай форме: абраным ўдзельнікам яшчэ прыйдзецца пазмагацца за настольную гульню.

20.00 — гульнятэка да 6.00 раніцы з барам «Карсар».

Пасля афіцыйных турніраў і конкурсаў гульнятэка працягнецца. І будзе доўжыцца да 6.00 (бярыце з сабой пледы). А бар «Карсар» запрашае ўсіх на дыскатэку і смачныя кактэйлі.

Дадатковыя мерапрыемствы прымеркаваныя да Міжнароднага дня настольных гульняў «Tabletop day Grodno»:

28 красавіка 14.00 — Дзіцячая гульнятэка ў «ОлдСити» (вул. Дубко 17)

30 красавіка і 1 траўня 13.00 — гульнятэка «Гуляй з намі» і Суперкубак ў «гульнявыя дворыку» пры ўдзеле бара «Карсар» (вул. Кірава 3).

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025