Другі тыдзень на вуліцы Калючынскай у тым месцы, дзе ідзе пракладка трубаправода, працуе археолаг з Акадэміі навук Андрэй Вайцяховіч. Спецыяліст распавёў Hrodna.life, што яму ўдалося за гэты час знайсці і чаму ў цэнтры Гродна падчас земляных работ вядзецца абавязковы археалагічны нагляд.
Па заканадаўстве любыя земляныя работы ў зоне аховы культурнага пласта павінны суправаджацца наглядам археолага. Цэнтр Гродна такім месцам і з’яўляецца. А нагляд пры земляных работах вядзецца для таго, каб пры выяўленні чагосьці каштоўнага для археалогіі, прыпыніць працы ды праводзіць раскопкі.
На Калючынскай, на думку адказнага археолага Андрэя Вайцяховіча, праводзіць маштабныя раскопкі бессэнсоўна. Па назіраннях спецыяліста, тут на глыбіні 3.5 метраў ідзе суцэльнае смецце. А самі ж будаўнікі працуюць у тым месцы, дзе да 90-х гадоў стаяў стары будынак.
«Некранутых пластоў на тэрыторыі земляных работ практычна і няма. Там, дзе сёння капаюць — гэта тэрыторыя горада і тут, можна сказаць, кожныя 50 гадоў праводзяцца нейкія земляныя работы. Гэта працягваецца з 16−17 стагоддзяў, таму ў зямлі ўсё перамяшана, — кажа Андрэй Вайцяховіч. — Але нягледзячы на гэта, нейкія знаходкі ўсё ж ёсць, бо ў якім-небудзь месцы ёсць маленькі некрануты пласт. Менавіта для гэтага і патрэбны археалагічны нагляд, а ў цэнтры Гродна, які заўсёды багаты на знаходкі, ён павінен быць абавязкова».
[irp posts="59 158″ name="На Калючынскай будаўнікі натыкнуліся на падмуркі старога дома"]
Археолаг адзначае, што ў зямлі ёсць старыя падмуркі і разбураныя падвалы, а таксама трапляецца кераміка і розныя металічныя артэфакты. Знаходкі ад 17 і да 20 стагоддзяў. Усё фіксуецца.
«Больш за ўсё ў зямлі керамікі, куль і розных манет. Гэта могуць быць соліды Рэчы Паспалітай 1660- х і іншыя. Ёсць яўрэйскі значок, розныя спражкі і шкло. Усё гэта будзе чысціцца і падрабязна вывучацца. А ў будучыні знаходкі перададуць у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей», — дадаў археолаг.
Археалагічны нагляд на тэрыторыі земляных работ на Калючынскай буддзе працягвацца да іх заканчэння.
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…