Навіны

Пачалі з дрэў, а скончаць канцэртам. Ленінскі раён Гродна адзначае 40 год

Святкаванне юбілею пачалося 25 красавіка з высадкі алеі на вуліцы Ліможа. У гэты ж дзень у горадзе пройдзе байк-парад і флэшмоб. А на выходныя Ленінскі раён падрыхтаваў канцэрты і выставы ў цэнтры горада.

Высаджваць юбілейную алею прыехалі супрацоўнікі адміністрацым Ленінскага раёна розных гадоў, а таксама школьнікі, студэнты, ветэраны і жыхары вуліцы. Усяго было высаджана больш за 40 дрэў: ліпы, бярозы, каштаны, некалькі клёнаў і дуб.

25 красавіка ў 12.00 з вулiцы Замкавай стартаваў байк-парад, а ў 13.00 на плошчы Савецкай — моладзевы праект «Вышэй за аблокі». На 20.00 запланаваны флэшмоб ля драмтэатра.

27 красавіка ля тэатра лялек пройдзе ўрачысты канцэрт вядомага беларускага гурта, назву якога арганізатары трымаюць у сакрэце. Таксама пройдуць выставы і дэгустацыі. Пачатак у 15.00.

28 красавіка ў 12.00 святкаванні пачнуцца ў парку Жылібера. Там для гродзенцаў пройдзе канцэрт, парад аркестраў, выставы прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, паказальныя выступленні, будуць працаваць інтэрактыўныя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі. У гэты ж дзень у 15.00 у Пышках адкрыецца танцавальная пляцоўка для сталых людзей.

Гістарычная даведка

У 1978 годзе, з павелічэннем колькасці насельніцтва Гродна, паўстала неабходнасць у першым адміністрацыйным дзяленні. Тады былі створаны два раёны, якія існуюць дагэтуль: Ленінскі і Кастрычніцкі.

Калі Ленінскі раён святкуе Дзень нараджэння ў канцы красавіка, то святкаванні ў Кастрычніцкім пройдуць у траўні.

Падзяліцца
Меткі: святы

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025