З нагоды Міжнароднага дня танца, які адзначаюць 29 красавіка, у Гродне пройдзе шэраг мерапрыемстваў, кожнае з якіх звязана з танцам. Так, цягам выхадных, гродзенцаў запрашаюць на майстар-класы па танцавальнай медытацыі, танцавальны шпацыр па гарадской прасторы, конкурс «Свае танцы» і перформанс.
Праграма:
Семінар па танцавальнай медытацыі
Падчас семінара з вядучай Варварай Барсуковай можна будзе акунуцца ў свет вольнага танца і спантаных рухаў. Практыка медытацыі ў танцы адкрые шлях да невычэрпнай крыніцай энергіі і радасці, схаваныя ў нашым целе. Рух дае нам асаблівую энергію і праз цела мы можам вырашыць шмат актуальных жыццёвых задач.
Калі: 28 красавіка: 18.30 — 20.30, 29 красавіка: 11.00 — 14.00
Дзе: прастора ДОМ46, Лялевеля 46, белая зала
На семінары абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне +375 29 2 840 775 (Маргарыта).
14.00−15.45 — Dance-walking (танцавальны шпацыр)
Ідэя dance-walking была прыдумана журналістам Бэнам Ааронам у Нью-Ёрку, з 2015 г. праводзіцца ў Маскве, Мінску, Віцебску. У Гродне будзе праводзіцца ўпершыню. Рух пачнецца з прасторы ДОМ46, далей над Нёманам, каля Драмтэатра, на вуліцы Замкавай, у Каложскім парку і праз маляўнічы раён Новы Свет да вуліцы Віленскай, закончыцца шпацыр на плошчы Леніна.
Плэйліст прыгатуе спецыяльна да мерапрыемства Dj Cyrax. Таму з сабой можна браць плэер і навушнікі.
16.00 — 19.00 — Танцавальны конкурс-сустрэча «СВАЕ ТАНЦЫ»
Умовамі прадугледжаны ўдзел у 3 турах. Першы — самапрэзентацыя. Удзельнікі павінны прыдумаць свой танцавальны нумар (да 1 хвіліны), самастойна выбраць музыку, вобраз, касцюмы. У другім туры трэба будзе імправізаваць, рухаючыся пад прапанаваную музыку. Трэці тур — імправізацыя з партнёрам у пэўнай задачы.
Удзельнікі будуць падзелены па ўзроставых групах. Партнёр вызначаецца з дапамогай лёсавання.
Дзе: «Свабодная Студыя», вул. Маставая, 31, 3 паверх
Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць заяўку онлайн.
Уваход для ўдзельнікаў: 2 руб. + 1 бясплатны праход для суправаджальніка.
Уваход для гледачоў: 3 руб.
20.00 — 20.40 — перформанс «Жыў адзін рыжы чалавек»
Структураваная імправізацыя на твор Данііла Хармса «Жыў быў адзін рыжы чалавек». Для ўдзелу ў перформансе сабраны лепшыя танцоры Гродна, акцёры тэатра лялек і студэнты каледжа мастацтваў.
Ініцыятары: Дар’я Іванова і Яўгенія Рамановіч
Дзе: Творчая прастора ДОМ46, вул. Лялевеля, 46 (Чорная зала)
Уваход: 4−10 руб
21.00 — Вечарына
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляецца творчая прастора «ДОМ46», «Свабодная студыя», фатограф Ксенія Трафімавіч, цэнтр танца і пластыкі «DAT», фотацэнтра «МЕГА».