Горад

На Калючынскай будаўнікі натыкнуліся на падмуркі старога дома

Ужо некалькі дзён побач з камяніцай па вуліцы Калючынскай, 23 вядзецца пракладка трубаправода і каналізацыі. Менавіта там рабочыя натыкнуліся на падмуркі старога дома, як аказалася — вельмі цікавага.

Дом № 21 па вуліцы Калючынскай быў знесены ў савецкія гады, а ўжо ў сучаснай Беларусі на яго месцы планавалі пабудаваць нешта іншае. Праз час на месцы дома нічога так і не з’явілася, хоць пляцоўка і выстаўлялася на аўкцыён.

Падмуркі старога дома да красавіка 2018 года заставаліся не кранутымі, пакуль там не з’явілася рабочая тэхніка. Да дому № 23, які рэканструююць, будаўнiкам трэба падвесці ваду і каналізацыю. Уладальнік будынка № 23 Станіслаў Сямашка распавёў, што ў яго атрыманы дазвол на ўсе працы на гэтай тэрыторыі. На будаўнічую пляцоўку прыязджаў нават археолаг з Акадэміі навук

За некалькі дзён рабочым у зямлі акрамя старых падмуркаў трапляліся розныя старыя прадметы і косткі.

На думку гродзенскіх гісторыкаў, вуліца Калючынская — адна з самых старажытных у Гродне. Асабліва ў тым месцы дзе сёння працуе тэхнiка — каля скрыжвання з Кірава (былой Рэзніцкай). Увесь гэты раён як мінімум з XVI ст. быў вельмі шчыльна забудаваны. Нават праз гады мясцовыя гісторыкі маюць дастаткова матэрыялаў, карт, фотаздымкаў, каб цалкам аднавіць выгляд канчаткова зруйнаванага квартала i дом № 21 у тым лiку.

Раней гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон распавядаў:

«На гэтым месцы ў 1990-х быў знішчаны цэлы кварталік гістарычнай забудовы. Цяпер было б лагічна аднавіць гэты страчаны куточак старадаўняга гораду, а не будаваць на яго месцы новы аб’ект, які назаўсёды пахавае ідэю адраджэння і рэгенерацыі гістарычнага ансамблю Гродна».

Камяніца на Калючынскай, 21

Мечыслаў дадаваў, што перад пачаткам якіх-небудзь работ на гэтым месцы неабходна правесці археалагічныя раскопкі, бо месца надзвычай цікавае для археолагаў і ніколі дагэтуль не вывучалася. Таму, калі і будаваць тут нешта, дык толькі аднаўляючы ранейшую забудову і прыстасоўваючы яе да сучасных патрэбаў, лічыў гісторык.

Гарадскія ўлады на гэтым месцы маглі б адпрацаваць такую схему: самім правесці археалагічныя раскопкі, зрабіць хаця б эскізны праект аднаўлення забудовы, а пасля прапанаваць інвестарам. Тыя, ведаючы, што ім ужо не прыйдзецца бясконца ўзгадняць раскопкі ды праект, пагадзіліся б на набыццё гэтага ўчастка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025