На вялікую ўборку выйдуць валанцёры са 150 краін: ад заўтра пачнецца 6 сезон акцыі «Зробім!»

21 красавіка стартуе 6-ы сезон уборак несанкцыянаваных звалак «Зробiм!». Завяршэннем сезона стане вялікая ўборка 15 верасня — гэта будзе Дзень глабальнай уборкі, калі на акцыю адначасова выйдуць удзельнікі руху са 150 краін.

Спачатку валанцёры пачнуць актыўна шукаць смецце ў лясах, на берагах рэк і азёр і наносіць іх на адмысловую карту. А таксама фармаваць каманды і наладжваць сувязі з мясцовымі органамі ўлады.

— У гэтым годзе мы вырашылі сканцэнтраваць усе сілы вакол Дня сусветнай уборкі, які адбудзецца 15 верасня. Па задумцы міжнародных арганізатараў у гэты дзень па ўсёй планеце пройдуць акцыі ўборак. І важны ўнёсак кожнага чалавека, кожнага актывіста са 150 краін-удзельніц глабальнага руху, — каментуюць у аргкамітэце «Зробім!».

Нягледзячы на ​​тое, што глабальная ўборка будзе толькі ў верасні, праводзіць невялікія лакальныя акцыі можна напрацягу ўсяго цёплага сезону.

Асабліва важна памятаць, што вясной пачынаецца перыяд гнездавання ў шматлікіх птушак, некаторыя з іх робяць гнёзды ў смецці. Таму неабходна быць вельмі асцярожнымі пры маніторынгу месцаў, асабліва каля вады, і памятаць пра парады арнітолагаў, як не нашкодзіць крылатым.

Даведка:
«Зробім!» — беларуская частка міжнароднага руху «Let's do it!», якая дзейничае з 2012 года. Самым масавым стаў сезон 2016 года, у якім паўдзельнічалі каля 24.000 чалавек і было сабрана 690 м³ смецця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025