За хабары будуць судзіць намесніка гендырэктара «Гроднаэнерга»

У Гродне будуць судзіць намесніка гендырэктара «Гроднаэнерга». З 2014 па верасень 2017 гады ён атрымліваў хабары ад пастаўшчыка абсталявання, а таксама выдаў інфармацыю, якая з’яўляецца службовай таямніцай.

Намеснік кіраўніка ўступіў ў змову з прадстаўнікамі ТАА і дапамагаў ім перамагаць у працэдурах закупак абсталявання, якія праводзяцца «Гроднаэнерга». Ён інфармаваў зацікаўленых асобаў пра абсталяванне, якое мяркуюць закупаць, аб прапановах, якія паступаюць ад іншых суб’ектаў, а таксама даваў інфармацыю пра ўдзельнікаў і заяўленыя імі цэны.

Агулам за гэта ён атрымаў амаль 14 тысяч рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Таксама, маючы доступ да дзяржаўных сакрэтаў, намеснік вырабіў светакопію дакумента са звесткамі, якія з’яўляюцца службовай таямніцай, і паказаў яе чалавеку, які такога доступу не мае.

Цяпер абвінавачаны ўтрымліваецца пад вартай. Следчыя арыштавалі яго маёмасць — нерухомасць, амаль 31 тысячу долараў і больш за 5 тысяч рублёў, калекцыю дарагіх манет і інш.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025