На вуліцы Горкага ў Гродне ў тэставым рэжыме працуе дыскабар «Бардак». Ён адкрыўся ў пятніцу 13 красавіка. Інтэр'ер выкананы ў стылі лофт, бар разлічаны на 250 чалавек, з іх для 70 ёсць пасадкавыя месцы.

«Мы пастараліся адкрыць у Гродне нешта новае, дзе можна не толькі прыйсці і адпачыць, але і даць магчымасць разгуляцца фантазіі, — распавядае Анастасія, адна з уладальнікаў установы. — Мы даем магчымасць кліентам патанчыць на бочках, сталах, папаліць кальян у ванне і пакатацца на арэлях. Мы хочам, каб людзі ў нас расслабляліся.

Вядома, адпачынак павінен быць у рамках разумнага. За ўсім, што адбываецца, будзе сачыць ахова, якая таксама можа адпачываць разам з кліентамі".

У новым дыскабары «Бардак» можна танцаваць на бочках і паліць кальян у ваннай

Плануецца, што ва ўстанове будуць праходзіць розныя гульні. Пакуль асноўныя — «Мафія» і «Пацучыныя бегі». Таксама бар можа стаць пляцоўкай для пачынаючых музыкаў і артыстаў.

«„Бардак“ — гэта не толькі незвычайная атмасфера. Мы прапануем вялікі выбар кактэйляў, каву на пяску, гарачыя і халодныя закускі. Што тычыцца музыкі, то мы зараз супрацоўнічаем з мінскімі дыджэямі і плануем, што яны будуць у нас выступаць на пастаяннай аснове. Гэта наш невялікі эксклюзіў. Таксама мы адкрытыя для ўсіх прапаноў і навінак», — дадала Анастасія.

Побач з дыскабарам хутка адкрыецца летняе кафэ з вулічным кінатэатрам.

Час працы ўстановы: з 18.00 і да апошняга кліента.