30 лепшых чытальнікаў беларускай паэзіі з Гродна і Гродзенскай вобласці сустрэнуцца 25 красавіка у абласным цэнтры. Яны прайшлі ан-лайн тур рэспубліканскага конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom» і зараз выступяць перад журы і гледачамі. 5 лепшых чытачоў будуць узнагароджаны смартфонамі, а таксама запрошаны на вялікі рэспубліканскі фінал, які адбудзецца ў маі.
У склад журы рэгіянальнага фінала ўваходзяць: пісьменніца Раіса Баравікова, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, прадстаўнікі абласнога аддзела адукацыі, прадстаўнікі кампаніі velcom. Таксама чакаецца спецыяльна запрошаны госць, таямніцу каторага арганізатары не адкрываюць.
Мерапрыемства адбудзецца 25 красавіка па адрасе: г. Гродна, вул. Дамброўскага, 17, Гімназія № 5, пачатак, а 12:30.
Па выніках рэгіянальных фіналаў пяцёра лепшых выканаўцаў ад кожнага рэгіёну узнагароджваюцца сучаснымі смартфонамі і атрымліваюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.
«Чытаем па-беларуску з velcom» — гэта сацыяльна-адукацыйны праект, які праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Анлайн-конкурс сярод вучняў 7 і 8 класаў з усёй Беларусі праводзіўся з кастрычніка па снежань 2018 года. Мэта праекта — адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.